«Тата, прыдзі дадому цвярозы!»

Пад такой назвай у нашым раёне са снежня мінулага года па май сёлетняга праводзіцца шырокамаштабная акцыя, арганізатарам якой з’яўляецца аддзел адукацыі райвыканкама. У ходзе мерапрыемства асноўная ўвага надаецца пытанням прафілактыкі п’янства і алкагалізму, прапаганды здаровага ладу жыцця сярод насельніцтва, а таксама далейшай рэалізацыі Канцэпцыі дзяржаўнай антыалкагольнай палітыкі, адобранай пастановай урада рэспублікі 6 студзеня 2000 г. №23.
У ходзе акцыі вядзецца работа па павышэнні ўзроўню інфармаванасці насельніцтва па пытаннях здаровага ладу жыцця, фарміраванні ў грамадскім усведамленні, у першую чаргу, моладзі, устаноўкі на цвярозы лад жыцця, умацаванні здароўя людзей, змяншэнні колькасці сем’яў, ужываючых алкаголь.
Актыўны ўдзел у рэалізацыі мерапрыемстваў акцыі прымаюць аддзелы адукацыі, культуры, унутраных спраў і па справах моладзі райвыканкама, райбальніца.
Так, вучні школ раёна разам з настаўнікамі распаўсюджвалі плакаты “Тата, прыдзі дадому цвярозы!”. На зімовых канікулах у школьных аздараўленчых лагерах былі арганізаваны выстаўкі дзіцячых малюнкаў “Мой тата”. Таксама хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у мерапрыемствах, у ходзе якіх яны ў вуснай форме выказвалі жаданні заўсёды бачыць сваіх татаў цвярозымі.
У рамках праводзімай акцыі супрацоўнікі РАУС разам з аддзелам па справах моладзі праводзілі гутаркі з вучнямі школ па прафілактыцы алкагалізму. Праваахоўнікі выступілі ў працоўных калектывах СВК “Добасна-агра” і “Чырвоны баец”, РАПТЗ, ДРБУ-197 па тэме “Прафілактыка правапарушэнняў у сферы сямейна-бытавых адносін”.
Вусныя часопісы “П’янству — бой!” праведзены ў Хвайніцкім сельскім клубе, Чыгірынскім СДК, а ў РДК прайшоў відэалекторый “Якая ісціна ў віне?”.
На працягу месяца ў раённай паліклініцы дэманстраваўся відэаролік “Агульная справа”.
Хацелася б, каб у гэтай акцыі прыняло ўдзел як мага больш людзей, неабыякавых да праблем п’янства і алкагалізму, тым самым кожны з нас змог бы далучыцца да праводзімай у раёне жорсткай барацьбы са злоснымі парушальнікамі правапарадку.
Алена ВАВІЛАВА,
метадыст
аддзела адукацыі райвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.