Віншуем з прыбаўленнем!

Па дадзеных, прадастаўленых намеснікам галоўнага ўрача райбальніцы І.М.Паляковым, у студзені ў нашым раёне нарадзілася 9 немаўлят.
Так, упершыню зведалі шчасце мацярынства Вольга Васковіч з Кіраўска і Марына Мазанкова з Добасны, у іх нарадзіліся дачушкі. Сынок-першынец з’явіўся ў сям’і Вольгі Дзям’янавай са Скачка.
У другі раз сталі матулямі, нарадзіўшы дзяўчынак, Таццяна Лагойка і Кацярына Іванова з Кіраўска, Інга Шалаш з Мышкавіч. Другое дзіця — хлопчык з’явіўся ў кіраўчанкі Таццяны Комар-Маскалёвай.
А вось сям’я Ірыны Раманавай з Кіраўска набыла статус мнагадзетнай дзякуючы нарадзіўшымся ў ёй двум хлопчыкам.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.