Вось і “дзембель”!

Як паведаміў рэдакцыі Рыгор МАРКУШЫН, служачы 465-й ракетнай брыгады, 13 студзеня тут была праведзена цырымонія провадаў у запас ваеннаслужачых, завяршыўшых устаноўленыя тэрміны службы. Прыемна было глядзець на плячыстых, мужных хлопцаў. У страі стаялі і ўраджэнцы Кіраўскага раёна: сяржант Міхаіл Аляксееў, радавыя Андрэй Кудраўцаў і Аляксандр Кірычук. Рабяты служылі сумленна, старанна, за што шмат разоў заахвочваліся.
Як яны адзначылі ў размове, армія навучыла іх абараняць зямлю, наш народ, падрыхтавала да самастойнага жыцця.
Сярод звольніўшыхся ў запас намала ўдзельнікаў ваеннага парада 2010 года ў Мінску. За ўсю гісторыю брыгады асабовы састаў у восьмы раз прадэманстраваў Беларусі сваю вывучку і майстэрства, адданасць беларускаму народу. Рабяты праходзілі службу ў часці, багатай сваімі традыцыямі. Адна з іх — прысутнасць у спісах падраздзяленняў ганаровых салдат-франтавікоў — Героя Савецкага Саюза, палкоўніка ў адстаўцы Аляксандра Барданава, генерал-маёра ў адстаўцы Аляксея Разанава. На іх ракетчыкі раўняюцца, з іх бяруць прыклад.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.