15 сакавіка — Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Згодна Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, чалавек і яго правы, свабоды і гарантыі іх рэалізацыі з’яўляюцца вышэйшай каштоўнасцю і мэтай нашай дзяржавы.
Канстытуцыя гарантуе кожнаму з нас права на адукацыю, працу і жыллё. Наколькі паспяхова можна іх рэалізаваць, адчулі на сабе жыхары аграгарадка Мышкавічы Дзмітрый і Аляксандра Крывіцкія (на здымку).
Абодва — выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, маюць спецыяльнасць эканаміста. Працаваць у СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага прыехалі ў 2008 годзе па размеркаванні. Спачатку працаўладкаваўся Дзмітрый. Яму, як маладому спецыялісту, кіраўніцтва сельгаскааператыва прадаставіла пакой у мясцовай гасцініцы. А праз месяц, калі хлопец ажаніўся, і яго жонка выказала жаданне пачаць свой прафесійны шлях таксама ў “Рассвеце”, маладой сям’і выдзелілі новы добраўпарадкаваны дом. Паўтара года таму ў іх нарадзіўся сыночак Яраслаў.
Тэрмін так званай адпрацоўкі пасля атрымання вышэйшай адукацыі ў Дзмітрыя і Аляксандры ўжо завяршыўся, і яны вырашылі застацца на Кіраўшчыне:
— На дадзены момант нас з жонкай усё задавальняе, — дзеліцца думкамі Дзмітрый. — Маем сваё жыллё, добры заробак, нават можам дазволіць сабе наняць няньку для малога, бо Аляксандра выйшла з дэкрэтнага водпуску на работу датэрмінова.
Фота Яўгеніі КАРАНКЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.