15 сакавіка — Дзень спажыўца

З 2000 года ў нашай краіне на дзяржаўным узроўні заснаваны Дзень спажыўца.
9 студзеня 2002 г. быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь “Аб абароне правоў спажыўцоў”. У адпаведнасці з ім любы спажывец мае права на асвету ў галіне абароны правоў спажыўцоў; інфармацыю аб таварах, работах, паслугах, а таксама аб іх вытворцах (выканаўцах, прадаўцах); бяспеку, свабодны выбар, належную якасць тавараў, работ, паслуг; кампенсацыю ў поўным аб’ёме страт, нанесеных у выніку недахопаў тавара, работ ці паслуг; дзяржаўную і грамадскую абарону сваіх правоў; зварот у суд і іншыя ўпаўнаважаныя дзяржаўныя органы за абаронай парушаных правоў або інтарэсаў, ахоўваемых гэтым Законам і іншым заканадаўствам, а таксама нормамі міжнародных дагавораў, дзейнічаючых для Рэспублікі Беларусь; стварэнне грамадскіх аб’яднанняў спажыўцоў.
Сусветная арганізацыя спажыўцоў, членам якой з’яўляецца ГА “Беларускае таварыства абароны спажыўцоў” прапанавала Сусветны дзень абароны правоў спажыўцоў у 2011 годзе правесці пад дэвізам: “Спажыўцы — за сумленныя фінансавыя паслугі”. Такім чынам, ужо другі год запар пытанні абароны правоў спажыўцоў на рынку фінансавых паслуг не губляюць сваёй актуальнасці (летась Сусветны дзень абароны правоў спажыўцоў праходзіў пад дэвізам: “Нашы грошы. Нашы правы”).
Выбар дэвіза сёлетняга года тлумачыцца занепакоенасцю сусветнага спажывецкага супольніцтва станам спраў у сферы спажывецкага крэдытавання, паколькі доступ да атрымання бяспечных, стабільных, “празрыстых”, законных фінансавых паслуг мае важнае інтэрнацыянальнае значэнне незалежна ад таго, у якой краіне пражывае спажывец.
Акрамя таго можна пакінуць адпаведны запіс у Кнізе заўваг і прапаноў прадпрыемства гандлю, аказання паслуг, якая захоўваецца ў прадаўца. Дарэчы, на прадаўца ўскладзены абавязак па ўказанні ў дадзенай Кнізе вынікаў разгледжання скаргі і накіравання адказа грамадзяніну.
Па пытаннях абароны правоў спажыўцоў жыхары нашага раёна маюць магчымасць звярнуцца ў райвыканкам (каб.№25) да Наталлі Уладзіміраўны Дзятлавай (тэл.:25-6-35). Таксама можна звярнуцца з пісьмовай заявай з указаннем сутнасці праблемы ў аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян райвыканкама. Заява будзе разгледжана спецыялістамі ў адпаведнасці з кампетэнцыяй у 15-дзённы тэрмін (калі іншы тэрмін не агавораны заканадаўствам).
(Працяг тэмы — у наступных нумарах «Кіраўца»).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.