Cёлета на тэрыторыі Магілёўскай вобласці ўчасціліся выпадкі ўчынення крадзяжоў і махлярства асобамі цыганскай нацыянальнасці. Іх ахвярамі сталі і двое жыхароў нашага раёна.
У адзін з лютаўскіх дзён у перыяд з 10.00 да 11.30 гадзін неўстаноўленыя асобы, папярэдне — цыгане, праніклі ў домаўладанне ў а/г Жылічы. Злачынцы скарысталіся тым, што не былі зачынены ўваходныя дзверы і адсутнічала ўвага з боку гаспадыні. У выніку гэтага «візіту» апошняя пабяднела на 650 тысяч рублёў.
Амаль праз тыдзень з дома ў в.Валосавічы былі ўкрадзены 4 мільёны 300 тысяч рублёў і 5 долараў ЗША.
У сувязі з гэтым заклікаем жыхароў раёна, асабліва састарэлых і адзінока пражываючых грамадзян, каб былі больш уважлівымі да сябе і сваёй маёмасці.
Цыгане прадстаўляюцца сацыяльнымі работнікамі, прадаўцамі карысных недарагіх рэчаў, уваходзяць у давер і часцей за ўсё непрыкметна для гаспадароў абкрадаюць іх.
Калі ў вашым населеным пункце з’яўляюцца асобы цыганскай нацыянальнасці, пастарайцеся ў дэталях запомніць, у што яны апрануты, якімі асаблівымі прыкметамі вылучаюцца, на якіх транспартных сродках перамяшчаюцца.
Будзьце ўважлівымі і пільнымі!
Аляксандр ВАСКОВІЧ,
оперупаўнаважаны
аддзялення
крымінальнага вышуку
РАУС.
Цыгане выйшлі на «заробкі»
Вторник, 22.03.2011 16:49. Рубрика: Без рубрики