І сабе, і людзям

На належным узроўні ў Дабаснянскім сельскім Савеце дэпутатаў наладжаны закуп малака ў насельніцтва. Па выніках раённага спаборніцтва за 2010 год сельвыканкам стаў пераможцам: з уласных падвор’яў закуплена 556 т малака.
Лепш іншых ладзяцца справы ў малаказборшчыка М.А.Сідарэнкі. Ад кожнай каровы на сваім участку ў сярэднім ён сабраў па 2288 кг прадукцыі. Гэты паказчык дазволіў яму заняць другое месца сярод малаказборшчыкаў раёна.
Лідарам па продажу малака з уласнага падвор’я з’яўляецца С.Я. Вараб’ёў, ён жа стаў і пераможцам у раённым спаборніцтве сярод малаказдатчыкаў. Добрых вынікаў па здачы малака летась дабіліся таксама Т.М.Маслава і В.І.Герасім.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.