КАБ ЗЯМЛЯ ДАВАЛА АДДАЧУ

У апошнія гады земляробы СВК “Калгас “Беларусь” плённа працуюць у напрамку эфектыўнага выкарыстання сельскагаспадарчых угоддзяў: уводзяць у севазварот невыкарыстоўваемыя дасюль участкі, якія знаходзяцца на значнай адлегласці ад цэнтральнай сядзібы гаспадаркі. Вызваленыя палі па восені заворваюцца, пад пасевы ўносяцца арганічныя і мінеральныя тукі, якіх у гаспадарцы назапашваецца пад поўную патрэбнасць.
Забеспячэнне неабходнай колькасці насеннага матэрыялу, захаванне агратэхнічных прыёмаў пры сяўбе азімых і яравых культур, своечасовае правядзенне хімічнай апрацоўкі дазваляюць працаўнікам гаспадаркі атрымліваць неблагія ўраджаі.
Летась, нягледзячы на засушлівае лета, хлебаробы намалацілі звыш 2000 тон збожжа, з кожнага гектара атрымалі па 14,6 ц масланасення рапсу, накапана амаль 1,5 тыс. т цукровых буракоў.
Сёлета сяльчане плануюць значна павялічыць леташнія паказчыкі. Для гэтага закладзены неабходны падмурак: своечасова пасеяны азімыя, якія займаюць 820 га, вясной пад збожжавыя будуць заняты яшчэ 660. Пасяўная і глебаапрацоўчая тэхніка гатова да выхаду ў поле, ёсць запасы паліва.
Сёлета хлебаробы плануюць намалаціць звыш 4 тыс. т збожжа, значна павялічыць пасевы цукровых буракоў, кукурузы. На механізатараў гаспадаркі ўскладзена адказная задача забеспячэння кармамі грамадскага пагалоўя.
Механізатарскія кадры — вопытныя, самыя лепшыя з іх неаднаразова станавіліся пераможцамі раённых спаборніцтваў, а М.В.Бялянаў летась прымаў удзел у рэспубліканскім свяце-кірмашы працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2010”.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.