Кароткім радком

ЗАКУП. Тэмп росту закупу малака ў насельніцтва за 2 месяцы бягучага года склаў 133% у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года: яго закуплена 117 тон.
ПАМОЧНІКІ. У СВК “Калгас “Беларусь” працуюць 4 грамадскія інспектары, якія кантралююць захаванне парадку на рабочых і ў грамадскіх месцах.
КУРСЫ. За мінулы год у вучэбна-курсавым камбінаце райсельгасхарчу па накіраваннях гаспадарак прайшлі абучэнне 96 аператараў машыннага даення кароў, а сёлета — 26.
ЦЁЗКА. У ААТ “Кіраўск-Лён” працуе Дзіяна Гурцкая — цёзка знакамітай расійскай спявачкі. Яна — майстар змены, пасля заканчэння Аршанскага механіка-тэхналагічнага каледжа прыехала ў Кіраўск па размеркаванні.
ПОПЫТ. Кіраўскія смажанкі даўно карыстаюцца асаблівай папулярнасцю ў мясцовых жыхароў і гасцей, праязджаючых праз наш горад вадзіцеляў і пасажыраў. Работнікі аднайменнага кафэ ў дзень выпякаюць у сярэднім да 1000 штук смажанак.
НЕСУНЫ. За 2 прайшоўшыя месяцы работнікамі раённага аддзялення Дэпартамента “Ахова” затрыманы 15 асоб, учыніўшых дробныя крадзяжы з аб’ектаў, дзе яны працуюць (прадукты харчавання, камбікорм і інш.).

Кароткім радком

МАДЭРНІЗАЦЫЯ. У СВК “Калгас “Беларусь” пасля рэканструкцыі ўведзена ў строй дзеючых новая даільная зала на Барчыцкай малочнатаварнай ферме.
ПАХВАЛЬНА. Самага лепшага паказчыку па надоях малака за мінулы год дасягнула аператар машыннага даення кароў А.У.Мялешкіна з СВК “Калгас “Ніва” — па 8024 кг малака ў сярэднім на карову.
ВЫПЛАТЫ. Летась працуючым бацькам на нара-джэнне 190 малышоў з раённага бюджэту выплачана 290,3 млн. рублёў.
ДАПАМОГА. За мінулы год дапамога па часовай непрацаздольнасці ў раёне склала 1млрд. 180 млн. рублёў.
ЭКСПАРТ. З пачатку бягучага года суб’ектамі гаспадарання і прыватнымі асобамі нашага раёна пастаўлена на экспарт 156,9 т бульбы і 188,1 т агародніны.
ПРЫВАГІ. Сярэднясутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы ў РУП “Жылічы” летась дасягнулі 666 г, што складае 117% у параўнанні з папярэднім годам.
АДУКАВАНАСЦЬ. Вышэйшую адукацыю ў раёне маюць 10,1% жанчын і 8,5% мужчын, у той час як сярэднеабласны паказчык — 14,7%.
ДЭМАГРАФІЯ. У параўнанні з папярэднімі гадамі летась колькасць нарадзіўшыхся дзяцей у раёне знізілася: каэфіцыент нараджальнасці — 9,53 (прыкладна на ўзроўні 2001 года).
ПЕРЫЁДЫКА. Кожны дзень работнікі раённага аддзялення паштовай сувязі дастаўляюць чытачам амаль 19500 газет, сярод якіх лідзіруючае месца займае “Кіравец” — 3472 экземпляры.

Кароткім радком

ЖЫЛЛЁ. Здадзены ў эксплуатацыю чарговы 40-кватэрны жылы дом (ПЖБК-6) у райцэнтры, за выключэннем добраўпарадкавання прыдамавой тэрыторыі.
ДАПАМОГА. Летась з раённага бюджэту выдзелена 284,5 млн. рублёў на забеспячэнне 260 дзяцей да 2-гадовага ўзросту з малазабяспечаных сем’яў бясплатным харчаваннем.
ПРЫБАЎКА. Адчувальную прыбаўку па сярэднясутачных надоях малака ў параўнанні з мінулым годам сёння атрымліваюць жывёлаводы СВК “Калгас “Беларусь” і “Калгас “Свярдлова”: надойваюць па 12,6 (+2,0) і 9,9 (+1,6) кілаграмаў адпаведна.
ПАСТАЎКІ. Камбінат кааператыўнай прамысловасці за мінулы год на тэрыторыі г.Бабруйска і Бабруйскага раёна рэалізаваў 336 тон хлеба і хлебабулачных вырабаў (на 49 т больш 2009 г.).
БЕСПРАЦОЎЕ. На ўліку ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльным абслугоўванні райвыканкама знаходзяцца 4 беспрацоўныя (у тым ліку адна жанчына), якія маюць вышэйшую адукацыю.
СТРАХАВАННЕ. Дагавор дабравольнага страхавання медыцынскіх расходаў, заключаны Белдзяржстрахам, дае магчымасць на бясплатнае паліклінічнае або амбулаторнае абследаванне ў медустановах, аснашчаных навейшым дыягнастычным абсталяваннем.
ДАЗВОЛ. У 2010 годзе ў раённы аддзел унутраных спраў райвыканкама звярнуліся 32 грамадзяніна за выдачай дазволу для захоўвання зброі.
УКЛАДЫ. Сума грашовых сродкаў насельніцтва ў нацыянальнай валюце, размешчаных на розныя віды ўкладаў у ЦБУ №709 ААТ “ААБ “Беларусбанк”, за апошнія 5 гадоў вырасла ў 3,2 раза (прычым, у 2010 г. — у 1,3).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.