Ліцэй №15 — у ліку рэспубліканскіх лідараў

Арыгінальная ідэя, належным чынам увасобленая ў жыццё, урэшце, прыводзіць да выдатных вынікаў. Па заслугах была ацэнена на рэспубліканскім узроўні распрацоўка макета сіласаўборачнага камбайна КСК-100 кіраўніка гуртка тэхнічнай творчасці ліцэя №15 В.М.Кальцова і яго выхаванцаў. Макет удзельнічаў у аглядзе тэхнічнай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў і работнікаў устаноў адукацыі, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай і сярэдне-спецыяльнай адукацыі.
Па выніках агляду за распрацоўку і выраб макета камбайна журы ўзнагародзіла ліцэй №15 Дыпломам III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Разам з В.М.Кальцовым увасаблялі ў жыццё ідэю вырабу гэтага макета навучэнцы 21 “В” групы ліцэя №15 Павел Каранкевіч і Аляксандр Заблоцкі.
Зараз макет знаходзіцца ў Мінску, на выставе, а калі яго вернуць у ліцэй, будуць выкарыстоўваць у якасці нагляднага дапаможніка на тэарытычных і лабараторна-практычных занятках.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.