Лясы Беларусі: учора, сёння, заўтра

Сёлетні год у свеце, у тым ліку і нашай краіне, прысвечаны бясцэннаму багаццю чалавецтва — лесу. У межах правядзення Міжнароднага года лясоў Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь падрыхтавала шэраг тэматычных мерапрыемстваў.
Так, на працягу бягучага года на тэрыторыі Беларусі будзе наладжвацца і праводзіцца прававое інфармаванне насельніцтва па пытаннях ляснога заканадаўства, гутаркі з падрастаючым пакаленнем на тэму правільных паводзін у лесе падчас адпачынку, папярэджвання лясных пажараў.
У плане мерапрыемстваў — шматлікія акцыі і творчыя конкурсы: “Чысты лес”, “Квітней, мой лес”, “Лясы і вада”, “Лясы і клімат”, “Лес — гэта жыццё”, “Лепшы ляснічы года” і іншыя.
Будуць наладжвацца тэматычныя эк-скурсіі, злёты лесаводаў, семінары-нарады, форумы, канферэнцыі, выставы-кірмашы, спартакіяды сярод работнікаў лясной гаспадаркі краіны, закладкі памятных алей і паркаў, азеляненне населеных пунктаў.
Рыхтуюцца да выпуску паштовая марка “Лясы” з лагатыпам “EUROPA” і канверт “Першага дня”.
Прадстаўнікі Міністэрстваў замежных спраў і лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь прымуць удзел у 9-м форуме ААН па лясах у ЗША, 6-й міністэрскай канферэнцыі па абароне лясоў Еўропы (Нарвегія), 11-м пасяджэнні міжурадавага савета па лесапрамысловаму комплексу і лясной гаспадарцы СНД у Казахстане.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.