Металалом — матэрыял стратэгічны

Аб тым, як прадухіліць парушэнні ў сферы дзейнасці з чорнымі, каляровымі і каштоўнымі металамі, іх ломам і адходамі, ішла размова на семінары, наладжаным Камітэтам дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці ў зале пасяджэнняў Бабруйскага райвыканкама. Сюды былі запрошаны прадстаўнікі райвыканкамаў блізляжачых раёнаў, а таксама кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый, якія займаюцца пытаннямі нарыхтоўкі і здачы чорных, каляровых і каштоўных металаў, прадстаўнікі рэгіянальных СМІ.
Адкрыў семінар старшыня Бабруйскага міжраённага КДК Б.Л.Малы, які адзначыў, што канцэптуальнае патрабаванне Дырэктывы Прэзідэнта РБ №4 “Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь” — надаць кантрольнай (нагляднай) дзейнасці папярэджвальны характар, перайсці да пераважнага выкарыстання прафілактычных мер, накіраваных на перадухіленне правапарушэнняў пры ажыццяўленні прадпрымальніцкай дзейнасці. Семінар і быў арганізаваны з той мэтай, каб дэталёва праінфармаваць яго ўдзельнікаў па ўсіх пазіцыях, звязаных з указанай вышэй сферай дзейнасці, паколькі ў ёй назіраюцца шматлікія парушэнні, каб на месцах з’явілася магчымасць паправіць справы ў лепшы бок.
Актуальнасць тэмы семінара, заўважыў Б.Л. Малы, пацвярджаюць і вынікі кантрольных мерапрыемстваў, праведзеных у мінулым годзе, у ходзе якіх Камітэтам у суб’ектах гаспадарання было выяўлена і пастаўлена на ўлік 345 тон металалому на суму 35,2 млн. рублёў. Устаноўлены шматлікія парушэнні пры выкананні дзяржзаказу на яго пастаўку. За дапушчаныя парушэнні аштрафавана 20 арганізацый і 24 іх пасадавыя асобы на 220 млн. рублёў. Да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнуты 24 чалавекі. Дэпартаментам фінансавых расследаванняў КДК па ўказаных пытаннях узбуджана крымінальная справа.
З ценявога абароту летась было забрана больш 1,5 тыс. тон металалому на 966 млн. рублёў.
Як заўважыў прамоўца, усе пасадавыя асобы павінны разумець, што пры адсутнасці ў нашай рэспубліцы карысных выкапняў метал для яе — стратэгічны матэрыял, таму трэба ставіцца з усёй адказнасцю да яго ўліку, выканання дзяржзаказу.
Галоўны спецыяліст абласнога КДК Ю.В.Рабцаў праінфармаваў прысутных аб асноўных парушэннях у сферы дзейнасці з чорнымі, каляровымі і каштоўнымі металамі, іх ломам і адходамі, а таксама аб мерах адміністрацыйнай адказнасці за гэтыя дзеянні.
Патрэба нашай дзяржавы ў ломе чорных металаў, адзначыў Ю.В. Рабцаў, — 3 млн. тон у год, з іх 2 млн. тон імпартуецца. Пастаўлена задача аб змяншэнні імпарту на 500 тыс. тон, таму суб’ектам гаспадарання трэба ўнесці свой уклад у гэтую важную для краіны справу і выканаць даведзеныя аб’ёмы нарыхтоўкі і здачы лому і адходаў чорных і каляровых металаў. Спецыяліст нагадаў, што дзейнасць па нарыхтоўцы лому чорных і каляровых металаў у нашай краіне ліцэнзуецца.
Былі названы асноўныя парушэнні ў гэтай сферы, у прыватнасці, прадастаўленне недакладных дадзеных дзяржаўнай статсправаздачнасці, невыкананне дзяржзаказа па пастаўках лому чорных і каляровых металаў і іншыя, а таксама засяроджана ўвага прысутных на тым, што недастаткова забяспечаны ўлік металалому, парушэнне правілаў яго захоўвання спрыяюць наладжванню ценявога абароту.
Былі прыведзены прыклады з назвай канкрэтных адрасоў выяўленых парушэнняў і дэманстрацыяй слайдаў. Дарэчы, за парушэнні пры перавозе металалому летась было затрымана 466 адзінак аўтатэхнікі.
У ходзе семінара асаблівая ўвага была нададзена сферы дзейнасці з каштоўнымі металамі, іх ломам і адходамі.
Прысутных цікавілі многія пытанні па абмеркаванай тэме. Прадстаўнікі Камітэта дзяржаўнага кантролю далі на іх вычарпальныя адказы.
Наталля ХАДАКОВА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.