Парадаваў летась рапс

У мінулым годзе земляробаў РУП “Жылічы” парадаваў азімы рапс. Пад яго пасевы было занята 200 гектараў, а з кожнага намалочана ў сярэднім па 22,1 ц масланасення.
Значны ўклад у агульную справу ўнеслі механізатары Р.П.Канавалаў, А.С.Храмянкоў, У.І.Бычкоў.
Таксама ў належныя тэрміны, з захаваннем тэхналогій мінулай восенню засеяна 210 гектараў рапсу з тым, каб сёлета атрымаць не менш 25 ц з кожнага гектара. Гэта дазволіць значна папоўніць касу гаспадаркі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.