Пашана — працы тваёй, земляроб!

У чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі адбылося ўшанаванне перадавікоў раённага спаборніцтва сярод сельскагаспадарчых арганізацый, фермерскіх гаспадарак, трактарыстаў-машыністаў за своечасовае і якаснае правядзенне веснавых-палявых работ, сяўбы азімых культур і ўздыму зябліва, а таксама за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур, нарыхтоўцы кармоў у 2010 годзе.
Да прысутных звярнуўся першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу А.В.Осіпаў. Ён адзначыў, што, нягледзячы на неспрыяльныя пагодныя ўмовы, сельгаспрадпрыемствы раёна дасягнулі неблагіх паказчыкаў. Гэта — вынік агульнай напружанай працы.
Кіраўнік аграпрамысловага комплексу раёна выказаў словы ўдзячнасці тым, хто, свята захоўваючы і прымнажаючы слаўныя працоўныя традыцыі, унёс свой асабісты ўклад у развіццё народнай гаспадаркі, і ўручыў перадавікам Ганаровыя граматы і дыпломы райвыканкама, а таксама грашовыя прэміі.
За выкананне плана яравой сяўбы ў разрэзе асноўных культур у аптымальныя тэрміны Ганаровай граматай і грашовай прэміяй узнагароджаны калектыў СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, а на сяўбе азімых культур і ўздыме зябліва — СВК “Чырвоны баец”.
Ганаровыя граматы райвыканкама і грашовыя прэміі атрымалі таксама кіраўнікі сялянска-фермерскіх гаспадарак “Каладзіно” — Л.М.Комар (за дасягненне найлепшых вынікаў на веснавых-палявых работах) і “Красніца” — П.Р.Лазаковіч (на сяўбе азімых культур і ўздыме зябліва).
Летась СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, РАПТЗ і СВК “Добасна-агра” атрымалі найбольшы выхад збожжа на бала-гектар ворыўных земляў, забяспечылі якасць кармоў першага класа звыш 65% ад усіх правераных, у параўнанні з папярэднім годам нарыхтавалі значна больш кармоў, у разліку на ўмоўную галаву — звыш 20 ц к.адз., а таксама найбольшы выхад кармавых адзінак з бала-гектара сельгасугоддзяў. Іх кіраўнікі А.У. Шаплыка, А.І.Гіраеўскі, С.У.Марцючэнка ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі райвыканкама і грашовымі прэміямі, а галоўныя аграномы, галоўныя інжынеры і старшыні прафкамаў названых вышэй сельгаспрадпрыемстваў атрымалі ганаровыя дыпломы і грашовыя прэміі.
Многія з прысутных у зале па некалькі разоў выходзілі для ўзнагароджання. Сярод іх — В.М.Лебедзеў і С.С.Лебедзеў з СВК “Калгас “Ніва”, Г.А.Волас і Р.У.Ядчанка з СВК “Калгас “Беларусь”, В.А. Сулімскі і А.С.Цярэшчанка з РАПТЗ, С.К.Свірко, Д.М.Кахновіч, М.І.Белакурскі з СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, А.М.Ластачкін і Р.П.Канавалаў з РУП “Жылічы”, А.В.Вараб’ёў з СВК “Бераснёўскі”, Я.М.Патапаў з СВК “Калгас “Свярдлова”, Д.М.Грыцкевіч з СВК “Добасна-агра”, Л.С.Садоўскі з СГФ “Чыгірынка”, Г.А.Булах з СВК “Чырвоны баец”, С.С.Зямцоў і С.М.Сітцаў з ААТ “Кіраўск-Лён” і іншыя.
Грашовыя прэміі былі ўручаны членам экіпажаў збожжаўборачных камбайнаў, намалаціўшым найбольшую колькасць збожжавых, зернебабовых культур, рапса, насення шматгадовых траў, кукурузы. Сярод пераможцаў — экіпажы А.С. Міхалькова і І.В.Лучыны, А.М. Бяляўскага і Е.А.Манько, М.М.Дрозд з СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага і многія іншыя.
Таццяна БАРАДЗІНА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.