Попыт на агародніну — пастаянны

Ладзяцца справы ў фермера П.Р.Лазаковіча, які ўзяў у карыстанне 28 га глебы непадалёку ад в. Пацава Слабада. На іх у асноўным вырошчвае агародніну: бульбу, капусту, сталовыя буракі, моркву. Пры гэтым гаспадар граматна падыходзіць да выбару папярэднікаў. Асаблівую стаўку робіць на якасны пасяўны матэрыял, своечасовае правядзенне ўсіх агратэхнічных прыёмаў.
Летась вырашчаны ўраджай парадаваў Пятра Рыгоравіча: з кожнага гектара атрымана па 333 ц бульбы, 350 — капусты, 340 — сталовых буракоў, 300 — морквы. За гады работы наладжаны рынкі збыту прадукцыі, пастаянна маюцца заяўкі на яе пастаўку.
Тэмп росту валавой прадукцыі за мінулы год склаў 106,1%, вытворчасць агародніны на 1 бал сельгасугоддзяў — 4316 тыс. рублёў.
Узначальваемая П.Р.Лазаковічам сялянска-фермерская гаспадарка “Красніца” па выніках работы за мінулы год прызнана лепшай сярод іншых СФГ раёна.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.