Працэсы інтэграцыі развіваюцца

Штогод 2 красавіка адзначаецца Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Дата святкавання была вызначана ў 1996 годзе пасля падпісання Дагавора “Аб утварэнні Супольніцтва Расіі і Беларусі”.
Час паказаў, што аб’яднанне двух славянскіх народаў прайшло выпрабаванне на трываласць. І хаця яшчэ маюцца пэўныя цяжкасці на шляху будаўніцтва Саюзнай дзяржавы, інтэграцыя дзвюх краін на эканамічным і палітычным узроўні ідзе поўным ходам. І заслуга ў гэтым як кіраўнікоў абедзвюх дзяржаў, так і народаў Беларусі і Расіі.
Зацверджаны раённы план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання 15-й гадавіны Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, які ўключае правядзенне ў навучальных установах, арганізацыях гадзін інфармавання, гутарак, лекцый па вызначанай тэматыцы; афармленне літаратурных выстаў, выстаў перыядычнага друку, стэндаў, прысвечаных знамянальнай даце і інш. У межах святкавання валейбольная каманда дзяўчынак ДЮСШ прыме ўдзел у міжнародным турніры “Смаленская вясна”.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.