Прэс-цэнтр райвыканкама інфармуе

У ходзе чарговай расшыранай аператыўнай нарады ў райвыканкаме былі прааналізаваны вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за студзень — люты бягучага года. Пры гэтым асноўная ўвага надавалася праблемным пазіцыям. Былі заслуханы тлумачэнні кіраўнікоў прадпрыемстваў, дзе не складваюцца даведзеныя паказчыкі, іх бачанне шляхоў выпраўлення сітуацыі і далейшага развіцця вытворчасці.
Увага кіраўнікоў працоўных калектываў была скіравана на тое, каб больш актыўна прапаноўвалі сваю прадукцыю і паслугі шляхам рэкламы, цесна супрацоўнічалі з таварна-сыравіннай біржай, прадастаўлялі інфармацыю на сайт Нацыянальнага маркетынгавага цэнтра кан’юнктуры цэн.
Пры разглядзе пытання аб выкананні суб’ектамі гаспадарання паказчыка па аказанні бытавых паслуг насельніцтву кіраўніцтвам раёна была пастаўлена задача расшырыць пералік аказваемых паслуг, запатрабаваных жыхарамі горада і раёна, забяспечыць іх належную якасць.
Дырэктар УКП “Бытпаслугі” І.Л.Шаршукова праінфармавала, што іх прадпрыемствам атрыманы сертыфікат на рамонт сотавых тэлефонаў, будзе аказвацца такая паслуга, а таксама па рамонце камп’ютэрнай тэхнікі.
Безумоўна, карысталіся б попытам такія паслугі, як рамонт веласіпедаў, парасонаў, выраб ключоў, заточка інструментаў: упраўленню па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама даручана арганізаваць абучэнне неабходных спецыялістаў, а УКП “Бытпаслугі” прапрацаваць пытанне па закупу абсталявання.
На кожнай аператыўнай нарадзе на кантролі стаяць пытанні занятасці насельніцтва раёна, узроўню і выплаты заработнай платы ў працоўных калектывах.
Узровень беспрацоўя за два месяцы склаў 1,2%.
Сярэдняя заработная плата, адзначалася на планёрцы, па выніках лютага павінна складаць не менш 300 долараў ЗША ў эквіваленце, а да канца года — 500 долараў. Пакуль планкі 300 долараў не дасягае шэраг арганізацый і прадпрыемстваў: ААТ “Кіраўск-Лён”, райспажыўтаварыства, УКП “Бытпаслугі”, некаторыя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы. Ім трэба прадпрыняць неабходныя меры, каб дасягнуць вызначанага ўзроўню сярэдняга заробку.
Аб бягучых справах у галіне будаўніцтва раёна, праблемных пытаннях і іх вырашэнні далажыў начальнік УВП “Упркапбуд” А.М.Семянцоў.
Увага кіраўніцтва ДРБУ-197 была засяроджана на неабходнасці актыўнага правядзення ямачнага рамонту дарог, каб не дапусціць далейшага разбурэння дарожнага пакрыцця, а ўвага ўсіх прысутных — на тым, каб арганізаваць паўсюдную ўборку замацаваных тэрыторый ад смецця, іх добраўпарадкаванне.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.