Самыя дасведчаныя інтэлектуалы — кіраўчане

На працягу двух сакавіцкіх дзён у Цэнтры пазашкольнай работы “Палац дзіцячай творчасці” ў г. Магілёве праходзіў рэспубліканскі турнір па інтэлектуальных гульнях. Удзел у ім прынялі 48 каманд юных знатакоў з усёй Беларусі. У іх ліку былі і тры кіраўскія каманды.
Арганізатары турніру, які праводзіўся ў дванаццаты раз, прапанавалі яго ўдзельнікам чатыры конкурсы: “Слова — героям”, “Музычны дуатлон”, “Брэйн-рынг” і “Што? Дзе? Калі?”.
Выступілі нашы рабяты вельмі дастойна, паказаўшы высокі ўзровень падрыхтоўкі, ведаў, эрудыцыі. У выніку каманда “Малькі” з ліку інтэлектуалаў-пачаткоўцаў заняла 6-е месца ў турніры па “Брэйн-рынгу”, 5-е месца ў дуатлоне дасталося другой кіраўскай камандзе — “Грацыя”.
Выйгралі ж турнір, заявіўшы сябе як самыя дасведчаныя інтэлектуалы, удзельнікі вядомай кіраўскай каманды “Animalz” — яна заняла другое месца ў турніры па “Брэйн-рынгу” і першае ў літаратурнай гульні “Слова — героям”. Такі рэзультат — не толькі вынік настойлівых заняткаў саміх рабят, але і лепшая адзнака плённай працы іх нязменнага трэнера, кіраўніка клуба інтэлектуальных гульняў “Эрудыт” раённага Цэнтра пазашкольнай работы І.І.Лукашова.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.