Старанныя працаўніцы

У калектыве жывёлаводаў райаграпрамтэхзабеспячэння пастаяннае лідарства ўтрымліваюць аператары машыннага даення кароў Пацава-Слабадской малочнатаварнай фермы Н.Ф.Смольская і Ж.М.Кісель. За мінулы год яны надаілі ад кожнай каровы сваёй групы звыш 6000 кг малака.
— Абедзве жанчыны і сёлета прыкладаюць максімум намаганняў, каб паказчыкі былі яшчэ лепшымі,— расказвае загадчыца фермы С.П.Карпава. — Радуе жывёлаводаў, што на бягучую зімоўку назапашана дастатковая колькасць якасных кармоў, маюцца канцэнтраты. Таму і прыбаўка малака ў гэтыя дні адчувальная — звыш 2-х кілаграмаў у суткі ў параўнанні з леташнім.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.