Сярод лепшых у рэспубліцы
У лік іншых сельскагаспадарчых арганізацый рэспублікі з прадуктыўнасцю дойнага статка звыш 6000 кілаграмаў малака за 2010 год увайшоў СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага. Жывёлаводы гаспадаркі атрымалі ў сярэднім ад кожнай з 2200 кароў па 6109 кг, а валавая вытворчасць малака склала 13111 т.