У аблвыканкаме

Напярэдадні Дня жанчын на прыёме ў старшыні Магілёўскага аблвыканкама П.М.Рудніка ўшаноўвалі лепшых жанчын вобласці. Сярод іх — маці, кіраўнікі, настаўнікі, медыкі, прадстаўніцы іншых сфер народнай гаспадаркі, хатнія гаспадыні.
Удзел у прыёме ад нашага раёна прыняла намеснік старшыні райвыканкама В.У.Гаршкова. Як яна адзначыла ў інтэрв’ю раённай газеце, сустрэча нікога не пакінула раўнадушным, жанчыны былі агорнуты цеплынёй, увагай і клопатам арганізатараў мерапрыемства, прыемна было атрымаць кветкі і падарункі. В.У. Гаршкова заўважыла, што ганарова і пачэсна было прымаць удзел у святочным прыёме.
Шчырыя віншаванні ў адрас віноўніц урачыстасці прагучалі ад старшыні Магілёўскага аблвыканкама П.М.Рудніка; незабыўныя ўражанні пакінуў святочны канцэрт. Жанчыны, у сваю чаргу, выказалі ўдзячнасць кіраўніцтву вобласці і краіны за ўвагу да праблем жанчын, маці, дзяцей.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.