Дружны калектыў свінагадоўчага комплексу СВК “Чырвоны баец” пастаянна дабіваецца важкіх паказчыкаў, што дазваляе яму станавіцца пераможцам раённага, абласнога і рэспубліканскага спаборніцтваў.
Летась жывёлаводы атрымалі 15705 парасят пры 100-працэнтнай іх захаванасці. Кожны гадаванец на дарошчванні ў суткі прыбаўляў у вазе ў сярэднім па 549 г, а на адкорме — па 689. Гэта дало магчымасць прадаць дзяржаве 13070 ц мяса свініны.
Па выніках работы за мінулы год загадчык комплексу Н.І.Пятруша была ўзнагароджана грашовай прэміяй камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама.
У зладжаным рытме
Пятница, 4.03.2011 16:24. Рубрика: Без рубрики