Усё малако — класам «экстра»

Значна палепшыліся справы ў жывёлагадоўчай галіне СВК “Калгас “Ніва” з уводам новай малочнатаварнай фермы ў в.Капусціна. Дзякуючы строгаму кантролю за ўсім тэхналагічным працэсам, стараннасці і добрасумленнасці даярак малако адсюль пастаўляецца класам “экстра” і вышэйшым гатункам, што дае магчымасць гаспадарцы атрымліваць значныя грашовыя сродкі.
За мінулы год ад кожнай каровы атрымана ў сярэднім па 4220 кг малака. Летась на прыёмныя пункты дзяржавы пастаўлена 2284 тоны якаснай прадукцыі, што складае 42% ад агульнага паказчыка па гаспадарцы. Усе даяркі прыкладаюць максімум намаганняў, каб забяспечыць высокую якасць прадукцыі. Як вынік, пачынаючы з кастрычніка 2010 года, усё малако пастаўляецца адсюль класам “экстра”.
На ферме створаны належныя ўмовы для плённай працы, добраўпарадкавана прыфермская тэрыторыя. У хлявах радуюць вока чысціня і парадак. Камфортна працаўнікам і ў бытавым плане: маюцца душавыя, ёсць пакой для адпачынку. Людзі працуюць з агеньчыкам, яны задаволены тым клопатам, які праяўляе аб іх кіраўніцтва гаспадаркі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.