Вакансіі на рынку працы

У ходзе чарговай “прамой лініі”, якая была прысвечана пытанням кадравага забеспячэння прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў раёна, на пытанні тэлефанаваўшых адказвалі галоўны спецыяліст аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама А.С.Кірычэнка, загадчык сектара занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Н.А.Хахол, начальнік аддзела сацыяльнай абароны гэтага ўпраўлення А.М.АРЦЯМКОВА.
— Якія прафесіі запатрабаваны на рынку працы раёна? Куды накіраваць дзіцяці вучыцца, каб была гарантыя працаўладкавання ў Кіраўску ці нашым раёне?
— На рынку працы раёна працяглы час не запаўняюцца наступныя вакансіі: урачоў — вузкіх спецыялістаў (оталарынголаг, афтальмолаг, педыятр, анестэзіёлаг і інш.), у галіне культуры патрэбны акампаніятары, мастацкія кіраўнікі ўстаноў культуры на вёсцы. Сельская гаспадарка мае патрэбу ў ветурачах, галоўных заатэхніках (з прадастаўленнем жылля).
Сёлетнім выпускнікам школ, якія жадаюць навучацца прафесіі ўрача, можна звяртацца за мэтавым накіраваннем у цэнтральную раённую бальніцу, педагога — у аддзел адукацыі райвыканкама, культработніка — у аддзел культуры райвыканкама, сельскагаспадарчым прафесіям — ва ўпраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама.
— Чулі, што беспрацоўныя, якія не маюць жылля ў раёне, магчымасці знайсці работу па сваёй спецыяльнасці, могуць перасяляцца ў іншы раён, дзе ім прадаставяць усё гэта…
— Беспрацоўным, у якіх няма магчымасці працаваць па спецыяльнасці, якія не маюць жылля і жадаюць перасяліцца ў іншы рэгіён, неабходна звярнуцца ў сектар занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. Тут маюцца звесткі ў маштабах усёй рэспублікі, куды можна перасяліцца, якія там будуць прадастаўлены работа, жыллё. Звесткі гэтыя штомесяц абнаўляюцца. Пры пераездзе аказваецца фінансавая падтрымка: самому беспрацоўнаму — у памеры 5 бюджэтаў пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і па 1 БПМ на кожнага члена сям’і (296870 руб. на люты — красавік).
З пачатку бягучага года ў Асіповіцкі раён перасялілася сям’я з а/г Паўлавічы.
— Які зараз мінімальны памер дапамогі па беспрацоўю?
— Мінімальны памер — адна базавая велічыня (35 тыс. руб.), максімальны — тры базавыя велічыні (105 тыс. руб.).
Не магу знайсці работу па спецыяльнасці. Ці можна прайсці пераабучэнне праз службу занятасці?
— Каб беспрацоўнаму было лягчэй адапціравацца на рынку працы, стаць канкурэнтаздольным, можна прайсці прафесійнае навучанне ці пераабучэнне, якое арганізуе сектар занятасці ўпраўлення пра працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. Так, з пачатку года ў ліцэі №15 навучаецца група з 23 чалавек па будаўнічых спецыяльнасцях: цясляр, абліцоўшчык-плітачнік. Фарміруецца група для абучэння прафесіі муляра.
Трэба заўважыць, што арганізацыі рэдка падаюць заяўкі пад гарантыю працаўладкавання, хаця маецца магчымасць падрыхтаваць для іх неабходных спецыялістаў.
У будынку райвыканкама ёсць інфакіёск, з дапамогай якога можна атрымаць звесткі аб наяўнасці вакансій у арганізацыях раёна і заработнай плаце, а таксама аб пенсіях, дапамогах, сацыяльных выплатах і аб усім, што знаходзіцца ў кампетэнцыі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.
На “прамой лініі” дзяжурыла
Наталля ХАДАКОВА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.