Векавы юбіляр

Сёння ў жыцці жыхара в.Казулічы І.Ц.Габруся важная падзея — яму спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння. На свой лёс Ігнат Цімафеевіч не скардзіцца: як кажуць, усё ўдалося — і дом пабудаваў, і трох сыноў з дачкой выгадаваў, і сад пасадзіў. Зараз дзядуля мае шасцёра ўнукаў і столькі ж праўнукаў.
Ігнат Габрусь абараняў Радзіму ад ворага ў гады Вялікай Айчыннай вайны, затым разам з іншымі аднавяскоўцамі аднаўляў разбураную народную гаспадарку. І заўсёды яго вызначалі адказнасць, стараннасць, сумленнасць. А яшчэ ён — прыхільнік здаровага ладу жыцця: ніколі не курыў, не злоўжываў спіртнымі напіткамі. Віншуем Ігната Цімафеевіча з юбілеем, жадаем усяго сама найлепшага!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.