Весткі з палёў

Земляробы раёна актыўна рыхтуюцца да веснавой палявой кампаніі. Па становішчу на ўчарашні дзень усяго нарыхтавана 317,2 тыс.т арганічных угнаенняў. Гэта больш, чым было запланавана — 107,9%. Асабліва шчыруюць рассветаўцы: тут нарыхтавана 103,8 тыс.т арганікі ці 111,6% да плана.
Не менш актыўна вядзецца вываз арганікі. Усяго вывезена 305,4 тыс.т або 103,9% да задання. У СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага вывезена на палі ўся нарыхтаваная арганіка. А вось у трох сельгаспрадпрыемствах план па вывазу ўгнаенняў пакуль не закрыты. Гэта СВК “Калгас “Ніва”, “Добасна-агра” і “Калгас “Свярдлова”. Астатнія гаспадаркі перавыканалі заданне.
Ва ўсіх сельгаспрадпремствах арганіка ўносіцца пад яравую сяўбу. Усяго ўнесена яе 100 тыс.т. Найбольшы працэнт выканання ў СГФ “Чыгірынка” (60%), СВК “Добасна-агра” (46%), “Чырвоны баец” (41%). Менш за іншых унесена ўгнаенняў у ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” (19%).
Шматгадовыя травы падсеяны на 1436 га, у тым ліку канюшына — на 1426 га. Найбольшыя плошчы, дзе выкананы гэтыя работы, — у СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, “Калгас “Беларусь”, “Чырвоны баец”.
Завозяцца ў гаспадаркі і мінеральныя ўгнаенні. Усяго з баз вывезена 7395, 3 т тукаў.
Шматгадовыя травы падкормлены на 710 га. Работа вядзецца ў чатырох гаспадарках: СВК “Калгас “Ніва” (260 га), “Добасна-агра” (200 га), “Калгас “Свярдлова” (200 га), “Калгас “Беларусь” (50 га).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.