16 красавіка — рэспубліканскі суботнік

Згодна пастановы Савета Міністраў №423 рэкамендавана правесці суботнік на рабочых месцах або на добраўпарадкаванні і прывядзенні ў належны стан тэрыторыі населеных пунктаў, мемарыяльных комплексаў, мясцін баявой і воінскай славы, пахаванняў воінаў і партызанаў Вялікай Айчыннай вайны.
Суботнік арганізуецца ў мэтах паляпшэння ўмоў аздараўлення і лячэння дзяцей, якія пражываюць або навучаюцца ва ўстановах адукацыі на тэрыторыі радыёактыўнага забруджвання, і інвалідаў у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, а таксама павышэння духоўна-патрыятычнага выхавання моладзі.
Раённым штабам па правядзенні рэспубліканскага суботніка вызначаны аб’екты, дзе будуць праводзіцца работы па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку, асноўныя з якіх — Жыліцкі палаца-паркавы ансамбль, прыбярэжная зона Чыгірынскага вадасховішча, тэрыторыя вакол будынка раённага аддзела ЗАГС.
Грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень суботніка, у аб’ёмах, вызначаных працоўнымі калектывамі, у добраахвотным парадку будуць пералічвацца праз раённы выканаўчы камітэт ў Магілёўскі аблвыканкам.
Папрацуем зладжана і плённа
на карысць працвітання нашага роднага краю!
Счет Кировского райисполкома № 3641093240616 в филиале №703 ОАО АСБ “Беларусбанк” г.Бобруйска (код банка 760), УНП получателя 700109500.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.