Цвярозы тата — шчаслівае дзіця

Аддзел адукацыі райвыканкама працягвае інфармаваць чытачоў «Кіраўца» аб ходзе буйнамаштабнай акцыі «Тата, прыдзі дадому цвярозы!». Яе галоўная мэта — прафілактыка злоўжывання алкаголю сярод бацькоў выхаванцаў і навучэнцаў устаноў адукацыі раёна.
Ва ўстановах адукацыі раёна прайшлі мерапрыемствы, накіраваныя на фарміраванне ў вучняў здаровага ладу жыцця: конкурс малюнкаў “Мы — за задровы лад жыцця!” (СШ №1), спартландыя “Здаровы я — здаровая сям’я” (гімназія г.Кіраўска, Шалаёўская ДССШ), дзень здароўя “У здаровым целе — здаровы дух” (Скрыпліцкая СШ).
У межах правядзення ў раёне фестывалю праваслаўнай культуры “Кладезь” псіхолагам фонду “Бацькі — за цвярозасць” у Дабаснянскай, Баравіцкай, Любоніцкай, Паўлавіцкай, Жыліцкай, Мышкавіцкай сярэдніх школах быў рэалізаваны праект “Агульная справа”. Рабяты, іх бацькі і педагогі паглядзелі і абмеркавалі відэафільмы аб алкагольнай залежнасці. У гімназіі і ліцэі №15 рэалізаваны праект “Ласковые сети зависимости”, адбылася сустрэча-гутарка з паказам і абмеркаваннем відэафільма “Игра окончена”. Прымячальна, што навучэнцы самі прапаноўвалі шляхі пазбаўлення залежнасці: камп’ютэрнай, гульнявой, нікатынавай, алкагольнай. Для сацыяльных педагогаў і псіхолагаў быў наладжаны аднадзённы семінар “В ладу с собой”.
Супрацоўнікі райінспекцыі па справах непаўналетніх працягваюць выступаць перад школьнікамі і іх бацькамі з прафілактычнымі лекцыямі. З рабятамі з Баравіцкай і Мышкавіцкай школ яны гутарылі на тэму прафілактыкі алкагалізму сярод непаўналетніх.
Выступілі супрацоўнікі РАУС у працоўным калектыве аўтапарка-14.
На базе раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра наладжана работа клуба “Тата ў сям’і”. З бацькамі дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, праведзена гутарка “Цвярозы тата — шчаслівае дзіця”. Спецыялісты цэнтра выпусцілі буклеты “Тата і алкаголь”, якія распаўсюдзілі ў працоўных калектывах раёна.
У фае раённай паліклінікі пастаянна дэманструецца відэаролік “Барацьба з алкагалізмам”.
У раённым Цэнтры пазашкольнай работы прайшла выстава выяўленчай творчасці “Алкагалізм — люты вораг чалавецтва”. У раённай дзіцячай бібліятэцы была наладжана выстава дзіцячага малюнка “Бацькі вачамі дзяцей”.
У раённым Доме культуры дэманстраваўся відэаролік “П’янства — шлях да злачынства”. У Пацава-Слабадскім і Шалаёўскім СДК быў арганізаваны вечар сямейнага адпачынку “Як захаваць сям’ю ад горкай спакусы”. У Паўлавіцкім СДК прайшло тэатралізаванае прадстаўленне “Падрэзаныя гарэлкай крылы”, у Казуліцкім — “Мой тата — самы лепшы”.
У Мышкавіцкай і Стаўпіцкай сельскіх бібліятэках праведзены антыалкагольны трэнінг “Я магу сказаць “Не”!”; тэматычны вечар “Сям’я пад адным дахам” прайшоў у раённай цэнтральнай бібліятэцы; у Скачкоўскай і Скрыпліцкай сельскіх бібліятэках прайшоў урок цвярозага жыцця “Вино ли виновато?”.
Алена ВАВІЛАВА,
метадыст
аддзела адукацыі
райвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.