Месячнік па добраўпарадкаванні
Неймаверную колькасць разоў праз сродкі масавай інфармацыі, асабіста папярэджваліся жыхары прыватнага сектара аб тым, што пасля абразання ў садах галля нельга звальваць яго ў скрыні для цвёрдых бытавых адходаў, складзіраваць побач, але аб’езд горада ў мінулую пятніцу паказаў, што пэўныя гаспадары ігнаруюць гэтае патрабаванне. Напрыклад, насупраць Дэпартамента “Ахова” па вул.Ленінскай, па вул. Фрунзе былі заўважаны кучы галля. Няўжо так складана ўтылізаваць яго ў сябе на ўчастку: дробныя часткі садовага смецця пасекчы і складзіраваць у ямцы пад кампост, а вялікія пасекчы і спаліць у печы. Або калі няма такой магчымасці, можна звярнуцца ў дыспетчарскую службу УКП “Жылкамгас” па тэл.: 24-3-17, і вам акажуць паслугу па вывазу няцвёрдых бытавых адходаў (у тым ліку галля), зразумела, платна.