Мы — у вышэйшай лізе!

Падыходзіць да завяршэння фінальны турнір чэмпіянату краіны па міні-футболе ў першай лізе. Паспяхова ён складваецца для спартсменаў нашай “Кіраўск-ДЮСШ”. Пасля трох стартавых нічыіх — з “Рудакова” (Віцебск) (1:1), “Оршай” (3:3) і “Спартландыяй” (Магілёў) (3:3) — кіраўчане атрымалі чатыры перамогі запар: на выездзе над “Сервалюксам-агра” (Магілёўскі раён) (6:1), “Оршай” (12:5) і дома над “Рудакова” (5:4) і “Спартландыяй” (6:4). Такім чынам наша каманда, набраўшы 18 ачкоў, выйшла на першае месца і за тур да фінішу заваявала права ў наступным сезоне выступаць у вышэйшай лізе — упершыню за 6 гадоў. Дагэтуль вышэйшым дасягненнем у першай лізе была “бронза”. Засталося толькі даведацца, ці будзе сёлета “золата”. Гэта вырашыцца ў апошняй, дамашняй сустрэчы кіраўчан з “Сервалюксам-агра”, які адстае на адно ачко. Нам дастаткова нічыёй.
Дарэчы, ігрок нашай каманды Дзмітрый Мігас упэўнена прэтэндуе на званне лепшага бамбардзіра чэмпіянату.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.