НАЗНАЧЭННІ

29 сакавіка 2011 года на пасаду намесніка старшыні Кіраўскага раённага выканаўчага камітэта назначаны Вячаслаў Вітальевіч НЯВІНСКІ.
Нарадзіўся В.В.Нявінскі ў 1978 годзе ў п.Скачок Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці.
У 2003 годзе закончыў Магілёўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці “прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва”.
Працоўную дзейнасць пачаў у 1995 годзе ў ААТ “Рытм” (Кіраўскі раён).
Затым працаваў у Кіраўскім райспажыўтаварыстве, філіяле №709 ААБ “Беларусбанк”, установе “Рэдакцыя раённай газеты “Кіравец”.
З 2005 па 2007 гады быў намеснікам начальніка аддзела па будаўніцтву, архітэктуры і жыллёва-камунальнай гаспадарцы Кіраўскага райвыканкама.
З 2007 года ўзначальваў аддзел архітэктуры і будаўніцтва Кіраўскага райвыканкама.
Жанаты, мае сына.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.