Па шляху інтэграцыі

Пачатак шырокамаштабнай інтэграцыі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі на новай аснове, як дзвюх незалежных суверэнных дзяржаў, было пакладзена 2 красавіка 1996 года, калі, засноўваючыся на гістарычна склаўшайся агульнасці лёсаў беларускага і расійскага народаў, абапіраючыся на іх волю да далейшага збліжэння, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка і Прэзідэнт Расіі Б.М.Ельцын у Маскве падпісалі Дагавор аб Супольніцтве Беларусі і Расіі.
Роўна праз год Рэспубліка Беларусь і Расійская Федэрацыя падпісалі Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі. Асноўнай мэтай Саюза, як зафіксавана ў Дагаворы, з’яўляецца павышэнне ўзроўню жыцця народаў, умацаванне адносін братэрства, дружбы і ўсебаковага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй у палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай і іншых абласцях, устойлівае сацыяльна-эканамічнае развіццё дзяржаў-удзельніц на аснове аб’яднання іх матэрыяльных і інтэлектуальных патэнцыялаў, выкарыстання рыначных механізмаў функцыяніравання эканомікі.
Важным этапам на шляху станаўлення і развіцця саюзных адносін з’явілася падпісанне 25 снежня 1998 года Дэкларацыі аб далейшым яднанні Беларусі і Расіі, Дагавора аб роўных правах грамадзян, Пагаднення аб стварэнні роўных умоў суб’ектам гаспадарання і пратакола да яго.
8 снежня 1999 года быў падпісаны Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы і Праграма дзеянняў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі па рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Гэтыя дакументы адкрылі шлях для выхаду на якасна новы ўзровень яднання двух братніх краін і народаў. Яны вызначылі канчатковую мэту інтэграцыі Беларусі і Расіі — стварэнне Саюзнай дзяржавы.
За 15 гадоў руху па шляху інтэграцыі зроблена нямала па захаванні і развіцці адносін дружбы, супрацоўніцтва і добрасуседства Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, беларусаў і расіян, стварэнні асноў Саюзнай дзяржавы.
Сфарміравана і дзейнічае сістэма органаў Саюзнай дзяржавы.
Шмат зроблена па выпрацоўцы ўзгодненай эканамічнай палітыкі і стварэнні адзінай эканамічнай прасторы Саюзнай дзяржавы.
Увайшла ў практыку штогадовая распрацоўка і рэалізацыя прагнозаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Саюзнай дзяржавы, балансаў паліўна-энергетычных рэсурсаў, а таксама прагнозных балансаў попыту і прапановы па важнейшых відах прадукцыі Саюзнай дзяржавы.
Важным этапам з’яўляецца стварэнне адзінай мытнай тэрыторыі. На базе той вялікай работы, якая была праведзена ў рамках будаўніцтва Саюзнай дзяржавы па фарміраванні Мытнага Саюза Беларусі і Расіі, з 1 студзеня 2010 года пачаў функцыяніраваць Мытны саюз Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Казахстан.
Вялікае значэнне мае напрацаваны ў рамках Саюзнай дзяржавы вопыт сумеснага вырашэння ўзнікаючых эканамічных праблем. Характэрным прыкладам гэтага з’яўляецца рэалізацыя Плана сумесных дзеянняў Урада Рэспублікі Беларусь і Урада Расійскай Федэрацыі па мінімізацыі наступстваў фінансавага крызісу, паляпшэнні параметраў плацёжнага балансу, удасканаленні ўмоў вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці і ўзаемнага гандлю.
Пройдзена значная частка шляху па фарміраванні прававых асноў фінасавай сістэмы Саюзнай дзяржавы, стварэнні ўмоў для ўвядзення адзінай грашовай адзінкі Саюзнай дзяржавы.
Аднаўляюцца страчаныя ў крызісныя гады высокія тэмпы развіцця гандлёва-эканамічных адносін.
Адным з важнейшых інструментаў развіцця эканамічнай інтэграцыі з’яўляецца рэалізацыя сумесных беларуска-расійскіх праграм, падпраграм, праектаў і мерапрыемстваў за кошт сродкаў саюзнага бюджэту. Яны дазваляюць на аснове аб’яднання сіл і сродкаў, скаардынаваных дзеянняў эфектыўна вырашаць агульныя сацыяльна-эканамічныя і навукова-тэхнічныя праблемы.
Беларусь і Расія аб’ядналі намаганні па пераадольванні наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Гэтая работа ўнікальная і не мае аналагаў у сусветнай практыцы.
Асноўныя напрамкі інтэграцыйнага супрацоўніцтва ў сацыяльнай сферы вызначаны Канцэпцыяй сацыяльнага развіцця Саюзнай дзяржавы на 2011-2015 гады.
Адзін з важнейшых напрамкаў — фарміраванне агульнага рынку працы Саюзнай дзяржавы з мэтай павышэння эканамічнай і сацыяльнай эфектыўнасці занятасці, кадравага забеспячэння росту эканомікі, павышэння дабрабыту і забеспячэння роўнасці правоў грамадзян дзвюх краін.
Істотна актывізавалася інтэграцыйная дзейнасць у сферы адукацыі. Рэалізуецца шэраг праектаў па арганізацыі сумеснай падрыхтоўкі спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй. Развіваецца міжрэгіянальнае супрацоўніцтва.
Сумесная дзейнасць у вобласці культуры — гэта правя-дзенне палітыкі Саюзнай дзяржавы, накіраванай на захаванне агульных гістарычных каштоўнасцей, развіццё творчай актыўнасці і культурнага супрацоўніцтва народаў Беларусі і Расіі.
Важны напрамак супрацоўніцтва — развіццё фізічнай культуры і спорту, фарміраванне здаровага ладу жыцця грамадзян і развіццё спорту высокіх дасягненняў.
Вялікая ўвага ў рамках Саюзнай дзяржавы надаецца рэалізацыі праектаў па аздараўленні ветэранаў і дзяцей.
Будаўніцтва Саюзнай дзяржавы ажыццяўляецца паслядоўна і планамерна па ўсіх напрамках інтэграцыі. Як у эканоміцы, так і ў сацыяльнай сферы атрыманы важныя практычныя рэзультаты ў інтарэсах грамадзян Беларусі і Расіі.
Па дадзеных Прадстаўніцтва
Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы ў г.Мінску.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.