Падарунак — медыкам

Работнікі цэнтральнай райбальніцы даўно зарэкамендавалі сябе актыўнымі падпісчыкамі перыядычных выданняў. На бягучы момант медыкі, а іх працуе ва ўстанове 390 чалавек, атрымліваюць 887 экземпляраў газет і часопісаў, у тым ліку 106 экземпляраў “Кіраўца”.
Адно з папулярных выданняў, якое выпісваюць 93% работнікаў райбальніцы, — “Медыцынскі веснік”. Днямі калектыў наведалі галоўны рэдактар газеты Юрый Наяровіч і ўласны карэспандэнт па Магілёўскай вобласці Алена Клешчанок. Аднаму з лепшых падпісчыкаў у краіне — калектыву нашай райбальніцы — яны ўручылі камп’ютар і прынтар да яго.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.