Прафілактычная акцыя «Дом без насилия»

З 1 па 30 красавіка ў нашай краіне праходзіць рэспубліканская прафілактычная акцыя, ініцыятарам якой выступіла Міністэрства ўнутраных спраў. Яе мэтай з’яўляецца прыцягненне ўвагі шырокіх слаёў насельніцтва да праблем бытавога насілля, растлумачэнне грамадзянам неабходнасці садзейнічання дзяржаўным органам у вырашэнні задач па мінімізацыі вынікаў правапарушэнняў, учыняемых на гэтай глебе.
Прафілактыка насілля ў сям’і з’яўляецца адным з прыярытэтных накірункаў службовай дзейнасці органаў унутраных спраў. Прымаемыя імі меры ў мінулым годзе дазволілі захаваць станоўчыя тэндэнцыі ў паніжэнні колькасці зарэгістраваных злачынстваў у параўнанні з 2009 годам. У сферы сямейна-бытавых адносін летась выяўлена 455 злачынстваў (у 2009 годзе — 378). Аднак ужо з пачатку бягучага года на тэрыторыі Магілёўшчыны ўскладнілася сітуацыя па ўчыненні цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў у сферы сямейна-бытавых адносін. У прыватнасці, на тэрыторыі вобласці ўчынена 2 забойствы і 16 цяжкіх цялесных пашкоджанняў.
Сям’я — адна з найвялікшых каштоўнасцей, створаных чалавецтвам за гісторыю свайго існавання, але не ўсім удаецца яе захваць.
Упраўленне ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама звяртаецца да грамадзян з просьбай стаць удзельнікамі акцыі “Дом без насілля”: “Калі вы сталі ахвярай або сведкай насілля ў сям’і, не чакайце трагедыі! Дзейнічайце зараз і звярніцеся за дапамогай!”.
Тэлефон экстранага вызаву міліцыі: 102 або ў Кіраўскім РАУС — 24-2-27. Кругласутачная “прамая лінія” па прыёму паведамленняў аб фактах сямейнага недабрабыту і насілля ў адносінах дзяцей — тэл.: 8(017)372-73-87.
Праграма “Ла Страда” — дапамога ахвярам насілля, тэл: 8(029)645-31-65 з 9.00 да 21.00).
Інтэрнет-кансультацыя МУС: auopp@mia.by. Тэлефоны кругласутачнай экстранай псіхалагічнай дапамогі для грамадзян, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі, сталі ахвярамі дамашняга насілля: у г.Магілёве — 47-31-61, у г.Бабруйску — 43-40-24.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.