Старт веснавой сяўбе дадзены!

Учора, у другой палове дня, калі заканчвалася вёрстка гэтага нумара газеты, стала вядома, што першымі ў раёне вывелі ў поле сеялку земляробы СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага. Мы хутка накіраваліся непасрэдна на месца “баявых дзеянняў”, а, дакладней, на поле за вёскай Стаўпішчы. Менавіта яно “падышло” да сяўбы самым першым. Тут усё было зроблена, каб распачаць работу: глеба падрыхтавана культыватарам, тэхніка даведзена да ладу, пасяўны агрэгат “Амазоне” запраўлены насеннем. Механізатар Дзмітрый Кахновіч заводзіць рухавік магутнага “Джон Дзіра” і — вось яна — першая засееная паласа!.. У добры шлях, яравая сяўба-2011, няхай будзе важкім ураджай!
На здымку: старшыня СВК «Рассвет» імя К.П.Арлоўскага А.У.Шаплыка, першы намеснік начальніка райсельгасхарчу М.Б.Пад’ялоўскі, галоўны аграном сельгаспрадпрыемства А.В.Юркавец і механізатар Д.Кахновіч правяраюць правільнасць захоўвання тэхналогіі сяўбы.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.