Сяўба збожжавых у свярдлоўцаў — на фінішы!

Няма выхадных дзён у гэтую веснавую пару ў земляробаў: патрэбна ў аптымальныя тэрміны правесці пасяўную кампанію.
Ладзяцца справы ў работнікаў СВК “Калгас “Свярдлова”. Сёння яны завяршаюць сяўбу яравых збожжавых і зернебабовых культур. Зоймуць яны ў структуры пасеваў 563 га.
Усё было своечасова падрыхтавана да сяўбы, а таму і праходзіла яна зладжана. Мінеральныя тукі ўнеслі Віктар Данцоў і Анатоль Пафераў. Культыватарамі апрацавалі глебу Леанід Іванчыкаў і Аляксандр Манкевіч. Землі тут пераважна больш сухія, чым у большасці гаспадарак. Сеяць патрэбна было хутка, бо вільгаць хутка выпарвалася з глебы. Для гэтага выкарысталі дзве адзінкі тэхнікі: “Беларус-1221” і “Беларус-3022”. Умела імі кіруюць Сяргей Фірагін і Яўген Патапаў. Зерне дастаўляе ў поле Сяргей Пафераў. За светлавы дзень пры спрыяльным надвор’і засяваюць свярдлоўцы да 65 га.
Як адзначыў старшыня гаспадаркі А.Л.Ланкуць, настрой у земляробаў добры, усе занятыя на работах забяспечаны двухразовым харчаваннем, спецвопраткай, азнаёмлены з умовамі аплаты працы. Тэхніка не падводзіць, паліва дастаткова.
На сяўбе збожжавых веснавыя палявыя работы не заканчваюцца. Рыхтуюцца ў гаспадарцы да сяўбы кукурузы, якая зойме 438 га. Мінеральныя тукі пад “каралеву палёў” ужо ўнесены, зараз уносіцца арганіка. Акрамя таго, на 250 га размесцяцца пасевы аднагадовых траў для кармлення жывёлы ў летне-пашавы перыяд.
Аляксандр
ХАХЛОЎ.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.