Трактар — у падарунак ад губернатара

Наш раён за забеспячэнне выканання асноўных паказчыкаў Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі на 2005-2010 гады ў ліку чатырох раёнаў вобласці дадаткова да адпаведных узнагарод атрымаў у падарунак ад старшыні Магілёўскага аблвыканкама П.М.Рудніка трактар “Беларус-1221”. Па рашэнні савета кіраўнікоў раёна яго было вырашана перадаць СВК «Калгас «Свярдлова».
Пазаўчора ва ўрачыстай атмасферы каля будынка праўлення сельгаскааператыва ў а/г Стайкі ключы ад новага “Беларуса” старшыня райвыканкама У.У. Піскіжаў перадаў старшыні гаспадаркі А.Л.Ланкуцю (на здымку).

Кіраўнік раённай улады выказаў пажаданне, каб новая тэхніка дапамагла свярдлоўцам дабіцца высокіх працоўных рэзультатаў. У сваю чаргу, А.Л.Ланкуць уручыў ключы ад трактара маладому механізатару Сяргею Пафераву. Гэта сімалічна: Сяргей — мясцовы, старанна працуе на розных работах, да таго ж, сын аднаго з перадавых механізатараў — Анатоля Паферава. З хлопцам у гаспадарцы звязваюць вялікія надзеі. Не так даўно у Стайках быў сфарміраваны аграгарадок, пабудавана шмат новых дамоў. А будучае аграгарадка, безумоўна, — за маладымі і перспектыўнымі работнікамі гаспадаркі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.