Велікодныя здарэнні

Супрацоўнікі РАУС і РАНС нясуць службовую вахту штодня, нягледзячы на выхадныя і святы. Прайшоўшыя Велікодныя дні не сталі выключэннем. На жаль, не абышлося ў гэты час без здарэнняў.
Выратавальнікам-пажарным у мінулую нядзелю ажно 5 разоў давялося выязджаць па розных адрасах. Па чатырох з іх — у в. Гарадзец, Гута, Барчыцы і Зялёная Рошча: зафіксавана спальванне смецця, у тым ліку і на могілках. А вось у Пархімкавічах мясцовы жыхар спальваў сухую расліннасць на агародзе, за што будзе цяпер адказваць па законе: заплаціць штраф у памеры 10 б.в.
Усяго з 1 красавіка супрацоўнікі РАНС 19 разоў выязджалі на месцы, дзе спальвалася смецце. Сямёра грамадзян прыцягнуты да адказнасці за спальванне сухой расліннасці і яшчэ сямёра — за распальванне кастроў.
У дзяжурную часць РАУС за трое сутак — з 24 па 26 красавіка — паступіла 45 паведамленняў. У Жылічах адбыўся сямейны скандал, а ў Стайках штосьці не падзялілі паміж сабой брат з сястрой. У Гуце адбылося дарожна-транспартнае здарэнне, у якім пацярпелі двое чалавек — яны дастаўлены ў траўмапункт г.Бабруйска. Абодва знаходзіліся ў нецвярозым стане. Супрацоўнікі аддзялення ДАІ РАУС затрымалі некалькі аматараў выпіць за рулём. Траіх — у Велікодную ноч: двое скутэрыстаў у Хвайніцы і Кіраўску, а таксама вадзіцеля аўтамабіля ў раёне аўтастанцыі райцэнтра. Яшчэ траіх нецвярозых вадзіцеляў затрымалі ў Кіраўску ўранні. Адзін з іх за паўторнае падобнае парушэнне будзе прыцягнуты да крымінальнай адказнасці. Зафіксавана таксама чатыры выпадкі са смяротным зыходам, у тым ліку адзін чалавек патануў, адзін — скончыў жыццё самагубствам.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.