За здаровы лад жыцця

Завяршыўся другі тур зімовай спартакіяды жыхароў аграгарадкоў і іншых сельскіх населеных пунктаў раёна, які ўключаў у сябе спаборніцтвы па гімнастыцы і камандным перацягванні каната.
На здымку: М.Я.Уніятаў уручае кубак камандзе Дабаснянскага сельсавета.

У дзел у спаборніцтвах прынялі спартсмены-аматары Мышкавіцкага, Любоніцкага, Скрыпліцкага і Стайкаў-скага сельсаветаў. Мужчыны спаборнічалі ў падцягванні на высокай перакладзіне. Пераможцамі ў гэтым відзе ў розных узроставых групах сталі Яўген Пішчалін з Мышкавіцкага сельсавета, Андрэй Хлапкоў — з Любоніцкага і Аляксандр Асіпенка — са Скрыпліцкага сельсаветаў.
Жанчыны дэманстравалі свае спартыўныя здольнасці ў падыманні тулава. Лепшыя вынікі, ў трох розных узроставых групах — у Вольгі Замковай і Людмілы Баянковай са Стайкаўскага сельсавета і Таццяны Цішковай з Мышкавіцкага.
Самай моцнай у перацягванні каната стала дружная каманда Любоніцкага сельсавета. На другім і трэцім месцах — каманды Мышкавіцкага і Скрыпліцкага сельсаветаў адпаведна.
Па выніках двух відаў спаборніцтваў перамога — на рахунку каманды Мышкавіцкага, другое месца — у Любоніцкага сельсавета, трэцяе — у Скрыпліцкага.
А дбыліся фінальныя гульні па валейболе з удзелам каманд Баравіцкага, Дабаснянскага, Любоніцкага і Мышкавіцкага сельсаветаў. Ва ўпартай барацьбе на гэты раз кубак заваявалі дабаснянцы, камандзе ж Мышкавіцкага сельсавета дасталося 2-е месца. На трэцюю прыступку п’едэстала гонару ўзнялася каманда Любоніцкага сельсавета.
Крыўдна за тых вяскоўцаў, у якіх не было магчымасці, як гаворыцца, сябе паказаць і на іншых паглядзець. А ўдзел і ў другім туры зімовай спартакіяды, і ў спаборніцтвах па валейболе не прынялі жыхары Казуліцкага і Паўлавіцкага сельсаветаў. Ды і наогул, хацелася б больш масавага ўдзелу вяскоўцаў у фізкультурна-спартыўных мерапрыемствах. Разумею, што ў вёсцы працы хапае круглы год. Толькі здаецца мне, пра сябе і сваё здароўе таксама трэба клапаціцца: час, затрачаны на актыўны адпачынак, на маю думку, прынясе свой станоўчы эфект. Галоўнае ж — не перамога, а карысна праведзены час, новыя знаёмствы і добры настрой!
Міхаіл УНІЯТАЎ,
старшыня фізкультурна-спартыўнага
клуба раёна.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.