Адзіны дзень інфармавання

пройдзе ў чацвер, 19 мая бягучага года, на тэму: “Ключавыя аспекты Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь”.
21 красавіка 2011 года на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі са штогадовым Пасланнем беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу выступіў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка. Гэта быў ужо 15-ы традыцыйны зварот Кіраўніка дзяржавы.
Галоўныя тэзісы сёлетняга Паслання закладзены ў назве — “Прадпрымальнасць, ініцыятыва і адказнасць кожнага — дастойнае будучае краіны”.
Падчас выступленняў члены інфармацыйна-прапагандысцкіх груп будуць надаваць увагу наступным пытанням: аб дзяржаўным суверэнітэце і грамадскай згодзе; задачы па забеспячэнні дынамічнага, збалансаванага развіцця эканомікі, мадэрнізацыі вытворчасці, нарошчванні экспарту; будаўніцтва беларускай АЭС — жыццёвая неабходнасць; якаснае пера-ўтварэнне сельскай гасападаркі, наро-шчванне экспарту харчавання — ключавыя задачы АПК; стымуляванне дзелавой актыўнасці і развіццё прадпрымальніцтва ў малых гарадах — бягучы прыярытэт рэгіянальнай палітыкі; развіццё эфектыўных форм дзяржаўна-прыватнага партнёрства; павышэнне стандартаў жыцця народа, стымуляванне нараджальнасці — прыярытэтныя накірункі дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі; аб ролі Парламента; аб знешняй палітыцы; аб ролі СМІ; аб маладзёжнай палітыцы; аб новых падыходах ва ўпраўленчай дзейнасці.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.