Цеплыня сэрцаў і шчырасць пачуццяў

Напярэдадні Міжнароднага дня сям’і хочацца выказаць удзячныя словы людзям, якія сталі роднымі для чужых дзяцей і аддаюць цеплыню сваіх сэрцаў хлопчыкам і дзяўчынкам, маючым патрэбу ў клопаце. У нашым раёне ў 19 апякунскіх сем’ях пражывае 22 дзіцяці, у 25 прыёмных — 58 дзяцей. У трох дзіцячых дамах сямейнага тыпу выхоўваецца 14 дзяцей-сірот і застаўшыхся без папячэння бацькоў.
У раёне прапагандуецца такая форма сямейнага ўладкавання дзяцей, як усынаўленне: у выніку за два апошнія гады чатыры сям’і ўсынавілі шасцёра дзяцей.
Як адзначыў у сёлетнім Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Прэзідэнт краіны А.Р.Лукашэнка, нам прадстаіць і далей развіваць нацыянальнае ўсынаўленне і сямейныя формы ўладкавання сірот. Цеплыня сямейнага ачага не параўнальная з любымі найлепшымі ўмовамі пражывання ў інтэрнатах, дзіцячых дамах. Гэтым мы ў нашым раёне і кіруемся, забяспечваючы ўсім дзецям, якія застаюцца без папячэння бацькоў, магчымасць рэалізаваць права на пражыванне ў сям’і. Шчаслівага, сонечнага жыцця ім і светлай будучыні!
Святлана ТОКАРАВА,
галоўны спецыяліст аддзела адукацыі па ахове правоў дзяцінства.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.