Дэкаднік прафілактыкі пажараў у жылым фондзе

праводзіцца ў вобласці з 11 па 19 мая бягучага года. Яго мэта — акцэнтаванне ўвагі кіраўнікоў мясцовых распарадчых і выканаўчых органаў, арганізацый і насельніцтва на праблемы гібелі людзей ад пажараў, адэкватнага рэагавання на фактары павышанай рызыкі ўзнікнення пажараў і іншых надзвычайных сітуацый.
У ходзе дэкадніка прадугледжана правядзенне праверак домаўладанняў у найбольш праблемных населеных пунктах сельсаветаў, прафілактычных гутарак з грамадзянамі, якія ўчынілі парушэнні Правілаў пажарнай бяспекі.
За 4 месяцы года ў рэспубліцы ад пажараў загінулі 533 чалавекі, што на 15,4% больш леташняга, у тым ліку 8 дзяцей. Найбольш негатыўная сітуацыя з вынікамі ад пажараў склалася ў Магілёўскай вобласці. У прыватнасці, у абласным цэнтры, а таксама Бабруйскім, Горацкім, Клімавіцкім, Круглянскім, Асіповіцкім, Шклоўскім раёнах. Колькасць загінуўшых ад пажараў у параўнанні з мінулым годам тут павялічылася ў 2,3 раза.
На тэрыторыі нашага раёна адбылося 14 пажараў, што больш леташняга на 8%, загінула 3 чалавекі (летась — без ахвяр). 12 узгаранняў адбыліся ў жылым сектары (85,7%).
За першую дэкаду мая ў вобласці ахвярамі агню сталі яшчэ 22 чалавекі. Так, 10 мая ў г.Магілёве ў выніку пажара ў адной з кватэр 4-кватэрнага дома загінулі 3 чалавекі.
Па фактах грубых парушэнняў норм і правілаў пажарная бяспекі домаўладальнікі будуць прыцягвацца да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу да 30 базавых велічынь.
Дзмітрый РОШЧЫН,
начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.