Дзень кліента ў «Белаграпрамбанку»

У аддзяленні ААТ “Белаграпрамбанк” г.Кіраўска прайшоў Дзень кліента. На яго былі запрошаны кіраўнікі ўстаноў, арганізацый і прадпрыемстваў раёна, якія карыстаюцца паслугамі гэтага банка, а таксама кліенты з ліку жыхароў раёна.
У па-сяброўску шчырай атмасферы прысутныя абмеркавалі хвалюючыя пытанні, парадаваліся поспехам банка, падзякавалі калектыву аддзялення за ўвагу да кліентаў, аператыўнасць, прафесіяналізм.
Начальнік аддзела рознічных паслуг Т.І.Бяляўская правяла прэзентацыю паслуг, прадастаўляемых банкам фізічным асобам.
А пасля ўсе сталі сведкамі прыемнай падзеі, якая адбылася ў жыцці двух жыхароў райцэнтра: Зінаіды Макарскай і Уладзіка Казлова. Зінаіда Віктараўна стала пераможцай акцыі “Падарункі ад “лініі росту”. Упраўляючы аддзялення А.М.Горбель уручыў ёй падарунак — тэлевізар.
— Я вельмі рада, што стала пераможцай акцыі, — прызналася жанчына, — вядома, нечакана, але вельмі і вельмі прыемна! Шчыра ўдзячная калектыву аддзялення “Белаграпрамбанка”. А землякам хочацца сказаць: захоўвайце грошы ў гэтым банку!
Юны кіраўчанін Уладзік Ляшчынскі атрымаў падарунак у межах рэкламнай акцыі “Дзіцячая ашчадная праграма “Расці вялікі!”.
Яўгенія КАРАНКЕВІЧ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.