Героям працы — удзячнасць і павага

Акцыю ў гонар Свята працы, правялі раённы каардынацыйны савет старшынь камітэтаў прафсаюзаў сумесна з райкамам прафсаюза работнікаў АПК. Іх старшыні — В.У.Русецкая і В.П.Ставер наведалі двойчы Героя Сацыялістычнай Працы В.К.Старавойтава, Герояў Сацыялістычнай Працы В.І.Баркоўскую, Е.П. Дрозд, поўнага кавалера ордэна Працоўнай Славы Л.Н.Палевіч, мелі з імі шчырую гутарку, падчас якой цікавіліся жыццём і справамі ветэранаў працы. Праслаўленым землякам былі адрасаваны сардэчныя віншаванні, уручаны кветкі і грашовыя падарункі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.