Магілёўская вобласць — лідар у рэспубліцы па выніках пяцігодкі!

Наша Магілёўская вобласць стала пераможцам спаборніцтва сярод абласцей рэспублікі і г. Мінска за дасягненне ў 2006-2010 г.г. найлепшых вынікаў у выкананні асноўных паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця і ўдастоена гонару быць занесенай на Рэспубліканскую дошку гонару.
Для даведкі: За пяцігодку Магілёўшчына на 88,4% павялічыла выпуск прамысловай прадукцыі пры прагнозе 47,5 — 56%. Уведзена ў эксплуатацыю 2527,2 тыс. кв. м жылля, што ў 1,6 раза больш, чым у папярэдняй пяцігодцы. Аб’ём экспарту за 2010 год склаў 1682,9 млн. долараў ЗША пры 875,9 млн. долараў за 2005 год. Дасягнуты поспехі і па другіх напрамках сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.