Менш праблем — менш зваротаў

У нашым раёне па-ранейшаму надаецца вялікая ўвага рабоце са зваротамі грамадзян. Тэндэнцыя да іх зніжэння сведчыць аб адказным стаўленні пасадавых асоб да праблем жыхароў раёна.
Усяго за 4 месяцы бягучага года ў райвыканкам паступіла 46 зваротаў, што на 20 менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Менш зваротаў паступіла з вышэйстаячых арганізацый.
Спектр узнімаемых насельніцтвам праблем у асноўным не змяніўся. Па-ранейшаму актуальнымі застаюцца пытанні, якія тычацца работы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, гандлёвых аб’ектаў, дзейнасці ўстаноў адукацыі, пытанні арганізацыі працы і выплаты заробку. Праўда, калі раней пытанні жыллёва-камунальнага характару складалі больш паловы ўсіх зваротаў, то за чатыры месяцы 2011г. — толькі адну трэцюю.
Часцей у райвыканкам звярталіся жыхары сельскай мясцовасці і іншагароднія грамадзяне. Запатрабавана такая форма работы з насельніцтвам, як штотыднёвыя “прамыя тэлефонныя лініі”, праводзімыя старшынёй райвыканкама. Усяго за студзень — красавік 2011г. такім чынам да кіраўніка раёна звярнулася 11 чалавек. 9 чалавек звярнулася ў ходзе вусных прыёмаў да іншых пасадавых асоб райвыканкама.
У раёне актуальная такая форма работы, як правядзенне выязных вусных прыёмаў грамадзян старшынёй райвыканкама, яго намеснікамі, старшынёй раённага Савета дэпутатаў. За аналізуемы перыяд было праведзена 15 такіх прыёмаў, у ходзе якіх прынята 8 чалавек. У асноўным людзі звярталіся па пытаннях добраўпарадкавання дарог сельскіх населеных пунктаў.
Вольга РУСЕЦКАЯ,
начальнік аддзела
па рабоце
са зваротамі грамадзян
райвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.