Прэміі райвыканкама — лепшым вучням і настаўнікам

Рашэннем райвыканкама ад 19 мая мінулага года былі зацверджаны штогадовыя прэміі Кіраўскага раённага выканаўчага камітэта ў галіне адукацыі вучням агульнаадукацыйных устаноў, пераможцам абласнога і заключнага этапаў рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, і педагогам, падрыхтаваўшым пераможцаў абласнога і заключнага этапаў рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах.
Нядаўна такія прэміі ў памеры па 7 базавых велічынь былі прысуджаны вучаніцы 11 класа Мышкавіцкай СШ Аксане Жук, пераможцы абласнога этапа рэспубліканскай алімпіяды, узнагароджанай дыпломам II ступені па нямецкай мове, а таксама падрыхтаваўшай яе настаўніцы Т.М.Кавалёвай.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.