Рабочы час — рабоце

У мэтах вывучэння становішча па выкананні Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №1 “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны” ў частцы захавання працоўнай дысцыпліны супрацоўнікамі раённага аддзела ўнутраных спраў праведзена вывучэнне стану захавання працоўнай дысцыпліны членамі працоўных калектываў арганізацый і ўстаноў горада.
Згодна інфармацыі, прадастаўленай начальнікам аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян райвыканкама В.У.Русецкай, у ходзе праведзенага маніторынгу ў поле зроку трапілі 4 работнікі, якія наведвалі гандлёвыя аб’екты горада ў рабочы час. У ліку парушальнікаў працоўнай дысцыпліны — работнікі ліцэя №15, ААТ “Кіраўсквадгас”, РВПС, аддзялення ААТ “Белаграпрамбанк” г.Кіраўска.
Напрошваецца вывад, што ў шэрагу арганізацый кіраўнікам неабходна павысіць адказнасць за парадак у падначаленых ім калектывах, наладзіць належны кантроль за захаваннем працоўнай дысцыпліны, бо працоўная дысцыпліна — гэта аснова эканамічнага дабрабыту. А за яе парушэнне трэба адказваць у адпаведнасці з заканадаўствам.
Маніторынг захавання працоўнай дысцыпліны будзе працягвацца.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.