У ліку лепшых

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь апублікавала рэйтынгавую ацэнку 50 лепшых сельгасарганізацый краіны па выніках мінулага года. У гэтым спісе і СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, які знаходзіцца на 25-й пазіцыі. Асноўны ацэначны паказчык — прыбытак ад рэалізацыі прадуцкыі. У “Рассвета” ён склаў 4137 млн. руб. Рэнтабельнасць ад рэалізацыі прадукцыі — 8,6%, рэнтабельнасць па канчатковым фінансавым рэзультаце — 9,8%. Выручка ад рэалізацыі прадукцыі — 44921 млн. руб. У гаспадарцы маецца 11539 га сельгасугоддзяў, працуе 876 чалавек. Сярэднямесячная зарплата — 936 тыс. руб.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.