З Днём Перамогі

Для ветэрана Вялікай Айчыннай вайны жыхаркі п.Скачок В.М.Суравец армія стала сапраўднай школай жыцця, навучыла цаніць кожнае яго імгненне, а атрыманая баявая загартоўка дапамагла перажыць усе нягоды, выхаваць дастойнымі людзьмі дзяцей.
У дзеючую армію Вольга Міхайлаўна была прызвана зусім маладой дзяўчынай. Служыла ў асобным 81-м жаночым радыёбатальёне. Перамогу сустрэла на Одэры.
Для яе, як і іншых ветэранаў, свята Перамогі — са слязамі на вачах: з горыччу ўспамінаюцца гады акупацыі, зверствы фашыстаў, гібель маці і брата, тое, як разам з сястрой цудам выратаваліся ад угону на Нямеччыну і ад расправы азвярэлых фашыстаў, вымушаных адступаць пад націскам савецкіх войск.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.